viasna on patreon

Затрыманы журналіст сайту westki.info, які збіраў матэрыялы да артыкула пра Народны сход

2011 2011-10-07T19:39:08+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/vitebsk_shytal.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Незалежны журналіст Кастусь  Шыталь кіраваўся ў Дзісну “аўтастопам”,  і машыну, у якой ен ехаў, спынілі супрацоўнікі міліцыі. Хлопцу заявілі, што ён падобны да злодзея, які рабуе машыны на дарозе Глыбокае-Шаркоўшчына.

Спадара Шыталя прымусілі выйсці з машыны, у якой ён ехаў,  і пасадзілі ў міліцэйскае аўто.
Спачатку яго павезлі ў Шаркоўшчыну -- нібыта на апазнанне да гаспадара скрадзеных рэчаў. Але потым міліцыянты чамусці перадумалі і паехалі ў Мёрскі РАУС.

Паўтары гадзіны з Кастусём Шыталем ніхто не размаўляў, а потым у затрыманага  чарговы раз перапісалі асабістыя дадзеныя. Журналіст  не выключае, што затрыманне – гэта спроба застрашыць, абот нават “ізаляваць” на заўтрашні дзень – калі яго вырашаць затрымаць на “суткі” з нейкай надуманай прычыны.

Матэрыялы пра падрыхтоўку Народнага сходу ў Дзісне і пра ціск на яго арганізатараў былі размешчаны на сайце westki.info .  Для гэтага сайту спадар Шыталь збіраўся зрабіць і фотарэпартаж з заўтрашняй імпрэзы.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства