Баранавічы: велапрабегам па чынавенстве і бюракратызме
https://spring96.org./be/news/46451
2011
2011-10-12T23:31:51+0300
2011-10-12T23:31:51+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/charnavus.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
12 кастрычніка ў Баранавічах прадпрымальнік Мікалай Чарнавус падаў заяву ў
гарвыканкам на правядзенне велапрабегу 27 кастрычніка.
Такім чынам актывіст хоча праінфармаваць грамадскасць горада і раёна аб адмове райвыканкама
(рашэнне № 04-24/168 от 28.09.2011г.) у прадастаўленні ў арэнду мясцовым
прадпрымальнікам калгасных фермаў, якія зусім не выкарыстоўваюцца.
Мікалай Чарнавус дакладна ведае, што такія вольныя плошчы ёсць у вёсках Юшкавічы і Анісімавічы, але чамусьці райвыканкам не спяшаецца здаваць іх у арэнду прадпрымальнікам.
Велапрабег запланаваны па маршруце: плошча Леніна - вуліца Савецкая - вуліца Пралетарская - вуліца Прамысловая - вёска Малая Каўпеніца.