viasna on patreon

Івашкевічу - штраф 40 базавых за Народны сход

2011 2011-10-13T22:37:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/ivashkevich1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

7 гадзінаў спатрэбілася суддзю суду Савецкага раёна Кірылу Палулеху, каб разгледзець адміністратыўную справу Віктара Івашкевіча. У выніку палітык аштрафаваны на 40 базавых велічынь (1 мільён 400 тысячаў рублёў) за арганізацыю несанкцыянаванага масавага мерапрыемства (арт. 23.34 КаАП РБ).

* * *

У судзе Савецкага раёна Менска чакаецца пачатак разгляду адміністратыўнай справы аднаго з арганізатараў Народнага сходу 8 кастрычніка Віктара Івашкевіча, якога вінавацяць у арганізацыі несанкцыянаванага масавага мерапыемства (арт. 23.34 КаАП РБ). Судздзя - Кірыл Палулех. Сведкі з боку міліцыі Валынцаў і Свяцільнікаў. Чакаюць адваката.

Непасрэдна з залі суда Савецкага раёна беларускай сталіцы перадае Барыс Гарэцк

- Абарона запатрабавала прадставіць два дні для прадастаўлення ў суд неабходных доказаў па справе, у прыватнасці падпісных аркушоў, а таксама пратаколаў пасяджэння ініцыятыўнай групы Народнага сходу, якія сцвярджалі што Народны сход адбываўся паводле заканадаўства аб мясцовых сходах. Суддзя абвясціў перапынак на 3 хвіліны.

Віктар Івашкевіч запатрабаваў адвод суддзі Кірылы Полулеха. Перад гэтым Віктар Івашкевіч паўторна заявіў хадайніцтва аб тым, каб яму далі магчымасць прадставіць доказы сваёй невінаватасці, у прыватнасці падпісныя аркушы а таксама пратаколы ініцыятараў Народнага сходу. Віктар Івашкевіч патлумачыў, што гэта неабходна для таго каб паказаць, што сход адбываўся не паводле закона аб масавых мерапрыемствах а паводле заканадаўства аб правядзенні мясцовых сходаў, якія не патрабуюць санкцыяў улады. У адказ на гэта суддзя Кірыл Полулех паўторна гэтае хадайніцтва адмяніў. У сувязі з гэтым Віктар Івашкевіч быў вымушаны выказаць недавер самому суддзі. Адвакат Віктара Івашкевіча Дар’я Ліпкіна, гэта патрабаванне падтрымала. Судовы працэс над арганізатарам Народнага сходу 8 кастрычніка працягваецца негледзячы працоўнага дня ў судзе.

Адзін з арганізатараў Народнага сходу 8 кастрычніка Віктар Івашкевіч сёньня раптоўна быў затрыманы ў Менску супрацоўнікамі міліцыі і тэрмінова дастаўлены ў РУУС Савецкага раёна. Там будзе складзены пратакол аб адміністратыўным праваапарушэньні за арганізацыю несанкцыянаванага масавага мерапыемства (арт. 23.34 КаАП РБ). Верагодна, што Івашкевіча адразу накіруюць у суд Савецкага раёна, дзе будзе разгледжана ягоная адміністратыўная справа.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства