viasna on patreon

Магілёўскага актывіста “Руху за Свабоду” аштрафавалі завочна

2011 2011-10-13T13:07:03+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/mauklivypratest.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Яўген Макута атрымаў штраф у памеры 17 500 тысяч рублёў за расклейку ўлётак з заклікам да ўдзелу ў мерапрыемстве “Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі”. Затрымалі актывіста 21 верасня бягучага года.

Яўген адзначае, што калі быў затрыманы міліцыянтамі, то падпісаў пратакол. У ім было пазначана, што разгляд ягонай справы будзе адбывацца 6 кастрычніка. Месца разгляду справы не было пазначана. У той дзень позву яму ніхто не выпісаў.

“5 кастрычніка я атрымаў па пошце заказны ліст. Я адразу падумаў, што 6 кастрычніка, як было пазначана ў пратаколе затрымання будзе адбывацца разгляд маёй справы, аднак у лісце была пастанова аб разглядзе маёй справы і вынясенні мне штрафу ў памеры паловы базавай велічыні па артыкулу 21.14 часткі 2 “Парушэнне правілаў добраўпарадквання і ўтрымання населеных пунктаў” Адміністрацыйнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, датаваная 26 верасня”, - гаворыць Яўген.

Моладзевы актывіста адзначае, што пратакол аказаўся падробленым, а месца правядзення разгляду ягонай справы – Кастрычніцкі РАУС Магілёва – было дапісана зусім іншым чалавекам, як і выпраўленая на ім дата разгляду справы.

Яўген Макута збіраецца ў бліжэйшы час абскарджваць свой завочна атрыманы штраф.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства