viasna on patreon

Маладэчна: Працаўнікі камунальных службаў пратэстуюць

2011 2011-10-13T15:01:02+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/praca.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Учора ў Маладэчне адбылася стыхійная акцыя пратэсту працаўнікоў мясцовых камунальных службаў. Працаўнікі звярнуліся да начальства, пагражаючы масава не выйсці на працу ці напісаць заявы аб звальненні. Атрымаўшы разліковыя лісты, людзі даведаліся, што іх заробкі значна меншыя, чым у мінулым месяцы. Гэта выклікала асаблівае абурэнне, бо ў верасні, на падрыхтоўцы “Дажынак”, многія працавалі і па выходных, і па 10-12 гадзінаў у суткі.

Распавядае Аляксей, сантэхнік:

Мы асабліва не баімся абурацца і адстойваць свае правы, калі сутыкаемся з несправядлівасцю. Бо працаўнікоў у нас не хапае: людзі шукаюць лепшых заробкаў у камерцыйных арганізацыях, з’язджаюць працаваць у Расію. На прафсаюз у нас ніхто не спадзяецца, яго наўпрост называем мафіяй. У гэтым месяцы мы ўсё чакалі добрых заробкаў, бо працавалі асабліва інтэнсіўна. Але, ўбачыўшы разліковыя лісты, былі проста шакаваныя. Таму сабраліся і заявілі начальству, што арганізуем страйк. Гэта было бы асабліва недарэчы пад час пачатку ацяпляльнага сезону. Сёння начальнік паабяцаў нам цягам бліжэйшых дзён перагледзець заробкі. Калі сітуацыя не выправіцца – прыдзецца дзейнічаць больш рашуча.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства