Удзельнікі моладзевай галадоўкі супраць крымінальнага перасьледу прынялі зварот да кіраўнікоў краінаў вялікай Васьмёркі
16 чэрвеня ў Дзень салідарнасьці моладзевыя актывісты, якія працягваюць безтэрміновую галадоўку супраць крымінальнага перасьледу незарэгістраванай моладзевай арганізацыі "Мвалады Фронт" зьвярнуліся са зваротам:
Джорджу Бушу
Ангеле Меркель
Энтані Блэру
Рамана Продзі
Жаку Шараку
Дзуінціра Каіндзюры
Стывэну Харперу
Шаноўныя кіраўнікі краінаў вялікай Васьмёркі
Мы, прадастаўнікі беларускае нацыі, актывісты нацыяльнага руху, Малады Фронт, 19-ты дзень трымаючы галадоўку пратэсту, зьвяртаемся да Вас, як да самых уплывовых людзей сьвету.
У Беларусі, дзе ўсталявана апошняя дыктатура ў Эўропе, сёньня адбываюцца массавыя рэпрэсіі супраць актывістаў дэмакратычнае апазыцыі, моладзі, вернікаў хрысьціняскіх канфэсіяў, у турмах і ссылках дзесяткі палітвязьняў. У апошнія месяцы уладамі распачатая крымінальная справа супраць массавага маладзёвага руху "Малады Фронт". Больш за сто чалавек узялі ўдзел у эстафетнай галадоўцы, якую распачалі маладфронтаўцы. Зараз галадоўку трымаюць дзесяць маладзёвых актывістаў.
Мы заклікаем Вас ня ехаць на самет G-8 у Санкт-Пецярбург. Цывілазаваны сьвет ня можа падтрымліваць імпэрскую Расею, якая захоўвае пры уладзе у Беларусі дэспатычыны рэжым.
Таксама мы заклікаем Вас прыкласьці ўсе намаганьні, каб:
1) Спыніць палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі:
Перасьлед актывістаў маладзёвага руху, сябраў апазіцыйных партыяў, крымінальныя справы супраць Маладога Фронту і Партнёрства, уціск вернікаў хрысьціянскіх грамадаў.
2) Не дазволіць тыранію ў Беларусі імпэрскага кіраўніцтва Расеі зьдзейсьніць аншлюс і зьнішчыць Незалежнасьць нашае Радзімы.
Мы, беларуская моладзь, верым у дэмакратычную, вольную будучыню для Беларусі.
Мы змагаліся і будзем змагацца за Свабоду і Незалежнасьць Сэрца Эўропы.
Наш зварот гэта заклік да салідарнасьці. Жыве Беларусь! Жыве Дэмакратыя!