viasna on patreon

Раман Кісляк выступае супраць прымусовай дактыласкапіі

2011 2011-10-20T09:49:04+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

У судзе Ленінскага раёна Брэста была разгледжана скарга юрыста-праваабаронцы Рамана Кісляка на неправамерныя дзеянні Міністэрства ўнутраных спраў, Ленінскага РАУС горада Брэста і ўчастковага інспектара дадзенага РАУС, які прынёс позву праваабаронцу на прымусовую дактыласкапію.

Суд адмовіў у задавальненні скаргі. З чым Раман Кісляк не згодны :

- Я лічу, што я не павінен праходзіць, няма якіх-небудзь падстаў. Калі нейкія злачынцы, ці самі супрацоўнікі міліцыі праходзяць, то тое, што ўвялі ў Закон аб дактыласкапічнай рэгістрацыі пункт, што ўсе ваеннаабавязаныя павінны праходзіць гэту рэгістрацыю, лічу незаконным. Вельмі вялікае кола такіх асоб, якія павінны праходзіць гэту рэгістрацыю.

Па словах Рамана Кісляка, Міністэрства ўнутраных спраў скарысталася тэрактам у Мінску ў 2008 годзе дзеля таго, каб няўгодных грамадзян – людзей, якія займаюцца праваабарончай дзейнасцю або палітычнай, падвергнуць дактыласкапічнай рэгістрацыі. Такім чынам, кантраляваць іх рух, месца знаходжання і сустрэчы.
Праваабаронца будзе абскарджваць рашэнне раённага суда ў абласным судзе. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства