viasna on patreon

У Бабруйску адраджаюць АМАП

2011 2011-10-20T14:38:03+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/amapaucy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На дадзены момант праходзіць конкурсны адбор кандыдатаў у падраздзяленне міліцыі спецыяльнага прызначэння. Нагадаем, што гэтая сілавая структура не працавала ў горадзе ад 2002 года. Яе асноўнымі задачамі з’яўляецца забеспячэнне бяспекі насельніцтва падчас надзвычайных сітуацый, ахова грамадскага парадку пры правядзенні масавых мерапрыемстваў і падтрымка складаных аперацый крымінальнай міліцыі.

Лідэр бабруйскіх сацыял-дэмакратаў Юрый Грынявецкі лічыць, што павельчэнне колькасці АМАПа ў горадзе звязана з пагаршэннем эканамічнай сітуацыі ў цэлым па краіне.

“Лічу, што гэта структура рэанімуецца з адной мэтай – каб не дапусціць спантанных хваляванняў народу ў крызісныя часы ў рэгіёне”, - гаворыць Юрый.

“Улада ў чарговы раз пацверджвае, што яе ўнутраны вораг – гэта народ. Зараз народ рабуюць двойчы – цэны ўзвысілі ў некалькі разоў, а заробкі засталіся нязменнымі альбо знізіліся. Незразумелай застаецца сітуацыя з выдачай крэдытаў. Улада разумее, што разумныя людзі такое бязмежжа цярпець не будуць. Яны лічаць, што склаўшыяся ў краіне праблемы не трэба абмяркоўваць з народам, ад гэтага і існуючы ў краіне крызіс. Затраты на АМАП будуць куды меншыя, чым на забеспячэнне лепшага ўзроўня жыцця насельніцтва”, - гаворыць праваабронца Ўладзімір Краўчанка.

Трэба адзначыць, што ў Магілёве колькасць АМАПаўцаў таксама плануюць павялічыць на 150 чалавек.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства