Асуджаны па справе анархістаў Мікалай Дзядок не пакідаў выпраўленчую калонію №15
https://spring96.org./be/news/46678
2011
2011-10-21T10:04:50+0300
2011-10-21T10:04:50+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/dziadok-2.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Пра гэта сёння, 21 кастрычніка, паведаміла адміністрацыя калоніі актывістцы кампаніі «Наш Дом» Крысціне Шацікавай. Нагадаем, што актывісты «Наш Дом» высылалі грашовы перавод у памеры 100 тысяч рублёў Мікалаю Дзядку, аднак учора Крысціна Шацікава атрымала ўведамленне, у якім было пазначана, што перавод не дайшоў да адрасата ў сувязі з адсутнасцю (вызваленнем) адрасата.
Крысціна адзначае, што грошы не дайшлі да хлопца, бо не было пазначана яго імя па бацьку.
«Сёння я маю намер паўтарыць спробу выслаць 100 тысяч рублёў Мікалаю. Гэтая сума сімвалічная. Мы хочам падтрымаць незаконна асуджаных і паказаць, што на волі ёсць людзі, якія працягваюць дапамагаць і дамагацца вызвалення ўсіх палітвязняў», - гаворыць Крысціна Шацікава.