viasna on patreon

Збор актыву БХД у Полацку прайшоў пад пільным вокам міліцыі

2011 2011-10-24T10:35:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/polack-bhd-1.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Збор сузаснавальнікаў партыі БДХ ў Полацку прайшоў на выходных пад пільным вокам супрацоўніка міліцыі.

Каардынатар аргкамітэта па Віцебскай вобласці Таццяна Севярынец дамовілася сустрэцца са сваімі прыхільнікамі ў адным з полацкіх кафэ. Практычна адначасова з Таццянай у кафэ з'явіўся міліцыянт, які праяўляў павышаную цікавасць да размоў і дзеянняў наведвальнікаў, якія сядзелі за кавай. Трохі пазней у кафэ з'явіўся яшчэ адзін наведвальнік у цывільным, які стаў каментаваць размовы удзельнікаў сустрэчы, чапляцца да маладых людзей з гутаркамі і проста зазіраць ім у талеркі. Папярэджаныя Таццянай ўдзельнікі сустрэчы ніяк не рэагавалі на дадзеныя дзеянні, і невядомы вымушаны быў выдаліцца за свой столік. Супрацоўнік міліцыі падчас сустрэчы неаднаразова выходзіў з кафэ і кансультаваўся з кімсці па тэлефоне, але ніякіх непасрэдных дзеянняў да заканчэння сустрэчы не прадпрымаў.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства