viasna on patreon

Алег Улевіч просіць аднавіць расследаванне па крымінальнай справе аб яго збіцці 2 сакавіка

2006 2006-06-21T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Адпаведны зварот журналіст накіраваў пракурору г. Мінска Мікалаю Куліку 16 чэрвеня, паведаміла прэс-служба БАЖ.

"Паводле паведамлення, якое я атрымаў з упраўлення дазнання папярэдняга расследавання ГУУС Мінгарвыканкама, расследаванне спынена "ў сувязі з невысвятленнем асобы, якая падлягае прыцягненню ў якасці абвінавачанага". Хачу зазначыць, што сведкамі інцыдэнту было каля 30 супрацоўнікаў міліцыі. Трое з іх вялі аператыўныя здымкі на відэакамеры. Побач таксама знаходзіліся каля 20 грамадзян. Па маім меркаванні, следства не вычарпала ўсіх магчымасцяў у высвятленні вінаватых і прыцягненні хуліганаў да адказнасці", - гаворыцца ў пасланні.
Між тым, прозвішча чалавека, які мог быць тым самым "хуліганам", фігуруе ў адкрытым лісце экс-кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Казуліна Генеральнаму пракурору РБ Пятру Міклашэвічу (гэты ліст сп. Казулін накіраваў 13 чэрвеня з Жодзінскага СІЗА). "Пад час выбарчай кампаніі, асабліва гэта праявілася 2 сакавіка 2006 г., падраздзяленні міліцыі падверглі здзекам, збіццю і маіх актывістаў, майго адваката, нават журналістаў, якія спрабавалі аб'ектыўна асвятляць мой удзел у выбарах... І што ж, пракуратура "не можа высветліць" алмазаўца К. Цюшэўскага, які зламаў нос журналісту А. Улевічу...?!"
Нагадаем, што інцыдэнт 2 сакавіка каля Кастрычніцкага РАУС адбыўся менавіта тады, калі там знаходзіўся затрыманы раніцай таго ж дня кандыдат у прэзідэнты А. Казулін.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства