Пяць затрыманых – у Цэнтральным судзе Менска (аднаўляецца)
https://spring96.org./be/news/46826
2011
2011-10-26T12:24:30+0300
2011-10-26T12:24:30+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/prysud.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Толькі а палове на 12-ю гадзіну ў суд Цэнтральнага раёна Менска з ІЧУ прывезлі затрыманых 25 кастрычніка ўдзельнікаў акцыі салідарнасці. Іх пяцёра.На разгляд спраў нікога не дапусцілі.
Сталі вядомыя прозвішчы суддзяў, якія будуць разглядаць адміністратыўныя справы.
Галіну Паддубко суддзя Алена Семак пакарала штрафам на суму 700 тысяч рублёў;
Алега Рагоўскага – суддзя Шабуня асудзіла на 7 сутак арышту;
Алега Рахоўскага суддзя Есьман асудзіў на 7 сутак арышту;
Сяргея Казакова суддзя Бычко асудзіла на 10 сутак арышту;
Аляксандра Салдаценка суддзя Хадановіч асудзіў на 7 сутак арышту;
Усіх затрыманых вінавацяць у парушэнні арт. 23.34 КаАП РБ.