viasna on patreon

У Полацку затрыманы Антон Ясіновіч, сябра Грамады

2006 2006-06-22T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

21 чэрвеня грамадзкі актывіст быў абвінавачаны ў распаўсюдзе друкаванай прадукцыі без выходных зьвестак. Апроч таго затрыманы абвінавачваецца ў нецэнзурнай лаянцы на адрас работнікаў праваахоўных органаў.
Спадар Ясіновіч тры гадзіны правёў у міліцэйскім пастарунку, дзе на яго быў складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэньні. Пасьля таго яго даставілі ў ізалятар часовага ўтрыманьня да суду, які вызначыць меру пакараньня, паведаміла Радыё Свабода.
У зьвязку з сесіяй Парламенцкага сходу саюзу Беларусі і Расеі, што ладзіцца ў Полацку, па горадзе расклееныя ўлёткі з заклікам стаць на абарону суверэнітэту краіны. Яны і сталі нагодай для затрыманьня спадара Ясіновіча, хаця на момант затрыманьня ніякай друкаванай прадукцыі пры ім не было.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства