viasna on patreon

Судзяць удзельнікаў учорашняй акцыі салідарнасьці (аднаўляецца)

2011 2011-10-27T12:12:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/20011.10.26.akcia.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Ленінскага раёна Мінска пачынаецца разгляд адміністратыўных спраў затрыманых учора ўдзельнікаў акцыі салідарнасьці з палітвязнямі ў Менску.

Нагадаем, што Сяргей Лыскоў, Мікіта Каваленка і Аляксандр Вялітчанка былі затрыманыя 26 кастычніка ў 19 гадзін на процілеглым ад Кастрычніцкай плошчы баку праспекта Незалежнасці, каля афіцыйных трыбун. Яны разгарнулі партрэты палітвязняў і пачалі скандаваць: "Свабоду!", Пасля чаго іх затрымалі і даставілі ва УУС Ленінскага раёна. 

Затрыманы непадалёку ад плошчы прадпрымальнік Андрэй Кабанаў правёў у пастарунку больш за гадзіну, у яго падняўся ціск і міліцыя выклікала хуткую дапамогу. Пасьля аказаньня медычнай дапамогі Кабанава адпусцілі і парвалі складзены на яго пратакол.

Аляксандра Вялітчанку будзе судзіць суддзя Навіцкая, а Мікіту Каваленку і Сяргея Лыскова - суддзя Хома.

Мікіту Каваленку – 10 сутак арышту,  Аляксандру Вялітчанку – 15 сутак, Сяргею Лыскову - 10 сутак.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства