viasna on patreon

У Малчанава прайшоў другі ператрус за суткі

2011 2011-10-27T19:12:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/milicyja2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

27 кастрычніка да шасці вечара працягваўся другі за суткі ператрус у доме Аляксандра Малчанава. Першы міліцыянты правялі ноччу, адразу пасля затрымання былога палітвязня. А другі, санкцыянаваны пракурорам, праводзіўся ўжо пасля таго, як Барысаўскі суд  вынес рашэнне аб дзесяці сутках арышту для Аляксандра.

Як паведаміла мама Аляксандра Галіна Андрэеўна Малчанава, «зноў перавярнулі ў доме ўсё. Што шукалі, зусім не зразумела. Забралі паштоўкі салідарнасці, якія Сашы дасылалі ў турму. Больш нічога. Кампутар яны забралі яшчэ ноччу».

Галіне Андрэеўне больш за семдзесят гадоў, яна пакутуе цяжкім захворваннем, акрамя таго, у яе праблемы з сэрцам. Зараз яна вельмі ўсхваляваная падзеямі, што адбыліся за апошнія суткі. Таму дзеянні міліцыі можна расцэньваць як наўмысны ціск на жанчыну.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства