Баранавічы: акцыя ў падтрымку палітзняволеных
Напярэдадні суда над кіраўніком Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесем Бяляцкім у Баранавічах 28 кастрычніка адбылася інфармацыйная акцыя ў падтрымку палітычных зняволеных у Беларусі.
У акцыі прынялі ўдзел мясцовыя праваабаронцы і грамадскія актывісты.
Нагадаем, што гарадскія ўлады з ліпеня забараняюць усе масавыя грамадска-палітычныя мерапрыемствы дэмакратычных актывістаў. Таму сёння валанцёры і праваабаронцы хадзілі па горадзе і раздавалі грамадзянам улёткі з інфармацыяй пра дзейнасць “Вясны” і кіраўніка арганізацыі Алеся Бяляцкага.
Актывісты ахвотна тлумачылі людзям пра абставіны турэмнага зняволення і суда
над праваабаронцам, які пачнецца 2 лістапада ў Менску. Таксама на інфармацыйныя
тумбы ляпілі ўлёткі з патрабаваннем свабоды Мікалаю Статкевічу, Андрэю
Саннікаву, Алесю Бяляцкаму, Паўлу Севярынцу і іншым палітыным зняволеным. На
знак міжнароднай салідарнасці ніагадалі гараджанам і пра асуджаную да
зняволення ва Украіне Юлію Цімашэнка.
Затрыманняў ці іншых непрыемных інцыдэнтаў падчас акцыі не было.