viasna on patreon

Лісты ў “Народную Волю” цэнзуруюцца?

2011 2011-11-03T10:02:20+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/listypalitviazniau.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Салігорскі грамадскі актывіст Мікалай Шаравар западозрыў Белпошту ў цэнзураванні лістоў дасылаемых у незалежную газету “Народная Воля”.

- Я з’яўляюся сталым чытачом “НВ” ужо шмат гадоў. З часам я стаў заўважаць, што мае лісты ў рэдакцыю пачалі прыходзіць са спазненнем у некалькі дзён, - кажа М. Шаравар, - я нават пачаў адмыслова дасылаць лісты з паведамленнем аб дастаўцы. Усё адно. Пры гэтым лісты ў непалітычнае выданне “Наша слова”, якое да таго ж знаходзіцца ажно ў Лідзе, даходзяць літаральна за пару дзён.

У адпаведнасці з заканадаўчымі нормамі тэрмін дастаўкі простага ліста ў межах Беларусі складае ня больш за 3 дні.

На думку Мікалая Шаравара гэткія затрымкі не выпадковыя. Па-першае, інфармацыя ў лістах з-за сталых спазненняў часта губляе сваю актуальнасць, бо не паспявае патрапіць у рэдакцыю да моманту выхаду свежага нумара. Па-другое, спецыяльня службы маюць некалькі дзён для цэнзуравання інфармацыі, якая трапляе ў буйнешае незалежнае выданне ў краіне.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства