Газету “УзГорак” выкінулі з сеткі крамаў “БелМаркет”
Незалежную газету “УзГорак” больш не будуць прадаваць праз гандлёвую сетку “БелМаркет”. Такое рашэнне прынялі ў галаўным офісе ў Менску. Рэдактарцы газеты Галіне Буднай адмовіліся назваць прычыну па якой у аднабаковым парадку скасавана дамова.
Дагэтуль выданне паспяхова прадавалася цягам некалькіх месяцаў. Як адзначаюць у рэдакцыі газеты – “УзГорак” не пазбягае магчымасці аб’ектыўна паказваць мясцовае жыццё такім, якое яно ёсць. Таксама на старонках газеты адбываецца войстрае асвятленне агульнанацыянальных праблем. Гэта магло і стаць прычынай адмовы ў распаўсюдзе выдання.
Незалежную газету можна набыць у іншых месцах – горацкіх крамах “Фея”, “Перекресток”, ва ўсіх кіёсках сеткі “Белсаюздрук” і паштовых аддзяленнях Горак, Дрыбіна і Мсціслава.
Рэдакцыя газеты звяртаецца да ўсіх грамадзянаў з просьбая праявіць салідарнасць і падпісацца на выданне.
Трэба адзначыць, што “УзГорак” з’яўляецца адзінай незалежнай зарэгістраванай газетай у Магілёўскай вобласці. Зарэгістравана была газета актывістам Эдуардам Брокаравым у 2009 годдзе. Наклад выдання складае 1000 асобнікаў.