Кіраўніка баранавіцкай суполкі Руху “За свабоду” выклікаюць у РУУС
Сёння, 4 лістапада, супрацоўнік міліцыі Дзмітрый Мізгер патэлефанаваў старшыні Баранавіцкай гарадской суполкі Руху “За свабоду” Віктару Сырыцу і далікатна запрасіў яго на размову ў ГАУС. На пытанне Віктара Сырыцы, “па якой справе?”- Дзмітрый Мізгер адказаў, што ён павінен сам здагадацца.
Сам грамадскі актывіст не выключае, што гэтае запрашэнне ў міліцыю звязана з правядзеннем у Баранавічах 12 лістапада Народнага сходу.
- Падчас правядзення мясцовага сходу ў кастрычніку я выконваў абавязкі сакратара схода і разам з дэпутатам гарсавета Аляксандрам Галькевічам уручыў рэзалюцыю схода старшыні Баранавіцкага гарвыканкаму Віктару Дзічкоўскаму. Таму, магчыма, мяне і выклікаюць сёння ў міліцыю, каб я больш не ўдзельнічаў у падобных мерапрыемствах, - дадаў Віктар Сырыца.