viasna on patreon

Сьветлагорская міліцыя вярнула канфіскаваны плакат "Сьветлагорск  за свабоду!", які адразу быў разьмешчаны на ранейшым месцы

2006 2006-06-27T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Сьветлагорску 26 чэрвеня міліцыя вярнула плакат "Сьветлагорск  за свабоду!", які раней быў выняты супрацоўнікамі аддзелу ўнутраных справаў пры спробе вывесіць яго на цэнтральнай вуліцы гораду. У гэты ж дзень плакат зноў быў разьмешчаны на тым самым месцы.
Два тыдні таму Н. Бордак - беспартыйная актывістка дэмакратычнага руху, і Т. Масьлюкоў - сябра Партыі БНФ - накіравалі начальніку раённага аддзелу міліцыі заяву аб тым, што разьмяшчэньне плакату на інфармацыйнай тумбе не супярэчыла заканадаўству. І ў заяве, і пры наступным апытаньні ў міліцыі грамадзяне наўпрост указалі, што просяць вярнуць плакат, каб зноў вывесіць яго на тым самым месцы.
На меркаваньне сьветлагорскіх актывістаў, не варта пагаджацца з безпадстаўным выманьнем рэчаў, якія не супярэчаць заканадаўству  інфармацыйных матэрыялаў, значкаў "За свабоду" і іншых: у падобных выпадках мэтазгодна настойваць на складаньні пратаколу выняцьця, а затым звяртацца з заявай аб тым, каб рэчы былі вернутыя. У Сьветлагорску аналагічныя плакаты расклееныя зараз на ўсіх інфармацыйных тумбах, паведаміла Сьветлагорская раённая арганізацыя Партыі БНФ.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства