viasna on patreon

Да 14.00 3 чэрвеня абвешчаны перапынак у грамадзянскай справе па іску Міністэрства юстыцыі да Грамадскага аб’яднаньня Маладзёжны Хрысьціянска-сацыяльны саюз аб ліквідацыі

2003 2003-06-02T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Судовае паседжаньне пачалося 2 чэрвеня 2003 года ў Вярхоўным судзе Рэспублікі Беларусь, бо арганізацыя мае рэспубліканскі статус. Разгляд правы праводзілі ў адсутнасьць старшыні арганізацыі Кірыла Ігнаціка, які знаходзіўся па-за межамі краіны – у Расійскай Федэрацыі. Міністэрства юстыцыі ў судзе прадстаўляў Аляксандр Харытон – галоўны сьпецыяліст Упраўленьня Грамадскіх аб'яднаньняў Міністэрсва юстыцыі, які абвінавачваў моладзевую аргнізацыю ў ажыцьцяўленьні дзейнасьці з неаднаразовым парушэньнем заканадаўства, сярод якіх «ажыцьцяўленьне адукацыйнай дзейнасьці не сярод сяброў сваёй арганізацы, а сярод моладзі наогул», а таксама разнастайныя недахопы справаводсва -- неадпаведнасьцяь пячаткі арганізацыі патрабаваньням Мінюста, памылка ў адрасе, па якім праводзіўся з'езд арганізацыі, юрыдычны адрас у жыльлёвым фондзе.

Аляксандр Харытон даводзіў на судзе, што ўсе з'езды Маладзёжнага Хрысьціянска-сацыяльнага саюза былі нелігітымныя, склад Рады таксама нелігітымны.

Выконваючы абавязкі старшыні Грамадскага аб’яднаньня Маладзёжны Хрысьціянска-сацыяльны саюз Андрэй Казакевіч сказаў на судовым паседжаньнем: «Арганізацыя да 2003 года не мела праблем з Міністэрствам юстыцыі, заканадаўсва не парушала, ці, прынамсі імкнулася да гэтага. Пэўныя памылкі былі зробленыя, але яны не зьяўляліся сур'ёзным парушэньнем заканадаўства, падрываючым рэпутацыю арганізацыю».

Адвакат Павел Сапелка: «Міністэрству юстыцыі варта было правяраць дзейнасьць арганізацыі, пачынаючы з 1997 года, і ўказываць моладзі на недахопы. А не скідваць ўсе недахопы ў кучу і патрабаваць выправіць іх у неверагодна кароткія тэрміны. Калі ў дзейнасьці моладзевай арганізацыі былі недахопы, яны не могуць быць падствай для такога жорсткага рашэньне – ліквідацыі».

Выконваючы абавязкі старшыні Грамадскага аб’яднаньня Маладзёжны Хрысьціянска-сацыяльны саюз Андрэй Казакевіч лічыць, што іск пра ліквідацыі зьвязаны з тым, што «арганізацыя прымала досыць актыўны ўдзел у мясцовых выбарах».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства