viasna on patreon

У Слоніме знішчаюць помнікі

2011 2011-11-06T19:37:36+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/slonim-pomnik-2.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Былы старшыня Слонімскага райвыканкама, а цяпер дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Мечыслаў Касцюк кіраваў Слонімскім раёнам з 2002 да 2008 года. За гэты час у Слоніме на вуліцы Чкалава быў знішчаны помнік драўлянага дойліцтва пачатку ХХ стагоддзя — гарадскі асабняк. Размешчаны ў глыбіні вулічнай забудовы ў невялікім скверыку, гарадскі асабняк быў пабудаваны ў 1923 годзе (на фота: так выглядала мясцовасць да разбурэння помніка архітэктуры). Ён паўтараў формы і прыёмы рэпрэзентацыйнага сядзібнага будаўніцтва канца XVIII — пачатку XIX стагоддзяў. З дазволу Мечыслава Касцюка прыгожыя будынкі былі знішчаныя. Дарэчы, у Міністэрстве культуры гэты гарадскі асабняк стаіць на ўліку і да сённяшніх дзён лічыцца дзейсным помнікам, які ахоўваецца дзяржавай. На жаль, чыноўнікі з Мінску не ведаюць, што помніка ўжо няма.

За час старшынства Мечыслава Касцюка на Слонімшчыне была закрыта і Вялікакракоцкая сельская бібліятэка-музей імя Янкі Купалы. Гэта была першая ўстанова культуры ў Беларусі, якой было нададзена імя Янкі Купалы. Бібліятэку стварылі ў 1927 годзе. У ёй зберагалі сотні кніг з аўтографамі беларускіх пісьменнікаў, фотаздымкі, пісьмы і г.д. Некалькі разоў бібліятэку наведвала жонка Янкі Купалы — Уладзіслава Францаўна Луцэвіч (на фота: Уладзіслава Францаўна Луцэвіч выступае ў Вялікай Кракотцы на 30-годдзі бібліятэкі, 1957 г.). Бібліятэка праіснавала 80 гадоў, яна перажыла ўсе войны, акупацыі і рэпрэсіі. Але дзейнасць сённяшніх чыноўнікаў перажыць не змагла.

Іосіф Паўлюкевіч, які ўзначальвае Слонімскі раён толькі тры гады, таксама ўжо паспеў нанесці шкоду. З яго дазволу ў мікрараёне Альбярцін Слоніма ў парку Пуслоўскіх нядаўна была спілавана ліпа каралінская — помнік прыроды, які ахоўваецца дзяржавай (на фота: да спілавання ліпы і пасля).

Цяпер слонімцы з трывогай разважаць: калі ў Слоніме памяняюцца яшчэ 2-3 старшыні райвыканкама, то на тэрыторыі раёна можа не застацца ніводнага старога помніка.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства