viasna on patreon

У Віцебску зноў парушаюць заканадаўства аб ахове помнікаў

2011 2011-11-06T19:56:52+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/vitebsk_pomniki.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Каля плошчы Свабоды, у гістарычным цэнтры горада, экскаватар рые траншэю. Гэтая тэрыторыя лічыцца гісторыка-культурнай каштоўнасцю Рэспублікі Беларусь 2-й катэгорыі, і  чатыры гады таму  за земляныя роботы ў гэтым месцы ўжо заводзілася крымінальная справа.

Экскаватар выкопвае парэшткі фундаментаў старадаўніх будынкаў, і нідзе не відаць археолагаў-адмыслоўцаў, якія мусілі хаця б назіраць за працамі, калі яны ўвогуле дазволеныя, паведамляе рэгіянальны незалежны сайт “Народныя Навіны Віцебска”.

На гэтым месцы  некалі знаходзіліся касцёл святога Антонія і кляштар бернардзінаў, тэрыторыя гістарычнага цэнтру мусіць ахоўвацца дзяржавай. Абураныя знішчэннем гістарычнай спадчыны жыхары Віцебска збіраюцца звярнуцца ў пракуратуру.

Праўда, мінулы падобны зварот так і не скончыўся пакараннем вінаватых: ў 2007 годзе пракуратура Віцебскай вобласці ўзбудзіла крымінальную справу па частцы 2-й артыкулу 344 (наўмыснае разбурэнне помнікаў гісторыі) па факце пашкоджання гістарычнага цэнтра Віцебска. Тады праводзіліся працы па пракладцы дзюкера і былі пашкоджаныя парэшткі фундамента езуіцкага кляштара і касцёла святога Язэпа (пазней -- Мікалаеўскага сабора). Аднак, наколькі вядома  “Народным навінам Віцебска” парушальнікі закону аб ахове гістарыянай спадчыны так і не былі пакараныя.

Фота Сяргея Серабро, “Народныя Навіны Віцебска”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства