viasna on patreon

За мінулы тыдзень у Жлобіне і Сьветлагорску (Гомельская вобласьць) адбыліся кароткачасовыя акцыі, у якіх грамадзяне выказвалі сваё імкненьне да свабоды і дэмакратыі

2006 2006-07-04T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Жлобіне група моладзі правяла раптоўнік (флэш-моб) "Мы "любім" "Советскую Белоруссию". Маладыя грамадзкія актывісты сабраліся ў самым шматлюдным месцы гораду  на цэнтральным рынку, разгарнулі газэты "Советская Белоруссия", дэманстратыўна прагледзелі іх, а затым выкінулі ў скрыню для сьмецьця. «Такім чынам мы выказалі пратэст супраць хлусьні ў дзяржаўных сродках масавай інфармацыі», - сказаў карэспандэнту belngo.info адзін з удзельнікаў акцыі.У Сьветлагорску 30 чэрвеня на адным з будынкаў быў разгорнуты вялізны транспарант, на якім у нацыянальных колерах  чырвонымі літарамі па белым  было напісана «Сьветлагорск  за свабоду!». Акцыя доўжылася каля 10 хвілінаў. Паводле словаў аднаго зь яе ініцыятараў, актывісты дэмакратычнага руху зьбіраюцца час ад часу разгортваць такія транспаранты ў розных месцах гораду. На ўсіх інфармацыйных тумбах у горадзе ўжо некалькі тыдняў расклеены плякаты з такім самым надпісам.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства