viasna on patreon

Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека АБСЭ пераклала на беларускую мову выніковую справаздачу вы выніках міжнароднага назіраньня за выбарамі прэзыдэнта Беларусі 19 сакавіка

2006 2006-07-04T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У справаздачы, у прыватнасьці, зазначаецца:
"Супраць кандыдатаў ад апазыцыі адвольным чынам ужывалася дзяржаўная ўлада, што прыводзіла да зрыву іх намаганьняў па вядзеньню кампаніі. На працягу ўсёй кампаніі ўдзельнікі агітацыйнай работы ад апазыцыі сыстэматычна падвяргаліся прыгнёту, затрыманьням і арыштам. Прадстаўнікі перадвыбарных штабоў паведамлялі, што з-за прыгнёту з боку дзяржаўных органаў прыцягненьне валанцёраў і новых актывістаў з цягам кампаніі станавілася ўсё больш праблематычным.
Не паважаліся гарантаваныя Канстытуцыяй грамадзянскія і палітычныя правы, у тым ліку свабода слова, аб'яднаньняў і сходаў, а таксама права на атрыманьне, збор і распаўсюджваньне інфармацыі. Прынятыя папраўкі ў Крымінальны кодэкс, паводле якіх зараз усталявана крымінальная адказнасьць за ўдзел у дзейнасьці незарэгістраванай або ліквідаванай арганізацыі або палітычнай партыі, стварылі для дзяржаўных органаў яшчэ адзін інструмэнт абмежаваньня магчымасьці чалавека карыстацца сваім правам на аб'яднаньне, а таксама запытваць, атрымоўваць і перадаваць меркаваньні".
Цалкам з тэкстам справаздачы можна пазнаёміцца на сайце АБСЭ  (у фармаце PDF, 631 KB), паведаміла Радыё Свабода.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства