Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя
Кожны аўторак у 15:05 ў эфіры незалежнай радыёстанцыі “Радыё Рацыя” - праграма “Людзьмі звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі. Праграма складаецца з рубрык “Хроніка пераследу”, "Падзея тыдня", “Асоба. Дзяржава. Грамадства” ды “Праваабарончы каляндар”.
У гэтым выпуску:
Найбольш гучныя факты парушэнняў правоў чалавека за мінулы тыдзень - у “Хроніцы пераследу”.
У “Падзеі тыдня” ізноў гучыць тэма неадпаведнасці крымінальнага артыкула 193.1 міжнародным стандартам правоў чалавека. Падрыхтаванае Венецыянскай камісіяй адпаведнае заключэнне стала нагодай для прэс-канферэнцыі, што прайшла 14 лістапада ў Менску.
Госць рубрыкі "Чалавек. Асоба. Грамадства" - лідар “Правага альянсу” Юры Карэтнікаў. Грамадскі актывіст, які пэўны час правёў у вымушанай эміграцыі, распавядае пра тое, як праваахоўныя органы сустрэлі яго на радзіме.
У “Праваабарончым календары” – Міжнародны дзень талерантнасці, што адзначаецца 16 лістапада.
У музычных паўзах – кампазіцыі, выстаўленыя на галасаванне на партале "Тузін Гітоў" на гэтым тыдні. Сярод выканаўцаў – “Ляпіс Трубяцкой”, Naka ў кампаніі з Янам Маўзерам, IQ48, “Крама” і “Воплі Відаплясава” з беларускамоўным хітом.
Слухаць выпуск: