Амбасада ЗША у Беларусі распаўсюдзіла заяву намесніка прэс-сакратара Дзярждэпартаменту ЗША Філіпа Рыкера, у якой утрамліваецца заклік спыніць ціск на незалежныя СМІ.
У ёй, у прыватнасці, наворыцца: “ЗША заклікаюць беларускія ўлады неадкладна дазволіць выхад “Белорусской деловой газете” і кожнамесячнага выдання “БДГ. Для службного пользования”, а такама спыніць ціск на беларускія СМІ”. Дзеянні беларускіх уладаў у ЗША расцэньваюць як “накіраваныя на ўдушэнне незалжных СМІ” і называюць іх “яшчэ адным крокам у кампаніі, мта якой – прымусіць замаўчаць незалежныя СМІ”. “Дзеянні беларускага ўраду прама супярэчаць заявам Алсксандра Лукашнкі аб жаданні палепшыць адносіны з ЗША і Еўразвязам. Свабода прэсы з’яўляцца адным з асноўных кампанентаў дмакратычнага грамадства. Працяг абмежавання ўрадам Беларусі асноўных свабод уступае ў супярэчнасць з міжнароднапрызнанымі дэмакратычнымі стандартамі”, -- гаворыцца ў заяве. Філіп Рыкер адзначае таксама, што па дадзеных Беларускай асацыяцыі журналістаў, Міністрства інфармацыі пагражае прыпыніць дзейнасць яшўч чатырох недзяржаўных газет.