Суд загадаў міліцыянтам дапрацаваць пратакол, складзены на Паўла Кур’яновіча
У судзе Кастрычніка раёну пачаўся суд па абвінавачаньні Паўла Кур’яновіча ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве (арт. 23.34 КаАП РБ). Суддзя Сяргей Герасімовіч запатрабаваў у міліцыянтаў дапрацаваць адміністратыўны пратакол.
Нагадаем, што Паўлу Кур’яновічу па пошце прыйшла копія пратаколу аб адміністратыўным правапарушэньні, складзенага без ягонай прысутнасьці за ўдзел у акцыі, да якой ён ня меў ніякага дачыненьня.
У пратаколеПаўла Кур’яновіча звінавацілі ва ўдзеле ў акцыі 26 кастрычніка, калі актывісты стаялі з партрэтамі палітвязняў у вагонах метро і ля будынку чыгуначнага вакзалу ў Менску. За тую акцыю актывістка Юлія Сцяпанава была аштрафаваная на 30 базавых велічыняў, Міхаіл Ермалюк арыштаваны на 5 сутак, а Вольга Бандарэнка адбыла арышт даўжынёй 10 сутак.