У Рэчыцы затрыманы сябра БХД Кастусь Змушко
https://spring96.org./be/news/47546
2011
2011-11-21T11:18:01+0300
2011-11-21T11:18:01+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
У Рэчыцы затрыманы сябра партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя”. Кастусь Змушко затрыманы ўвечары каля свайго дома разам са сваім сярэднім братам.
Затрыманне праводзілі супрацоўнікі ДАІ. Вядома, што хлопцаў павезлі на медыцынскі агляд.
Кастусь Змушко арганізуе ў Рэчыцы сход партыі БХД. Такія сходы праходзяць па ўсёй краіне ў межах падрыхтоўкі да з’езда партыі. Магчыма, што гэта і стала прычынай затрымання.