За гендэрнае раўнапраўе
Менавіта так на днях выказаліся ўдзельнікі круглага стала па гендэрнаму раўнапраўю з Аршанскага рэгіёну, арганізатарам якога выступіла кампанія «Наш дом». Больш таго, большасць з іх гатовыя ініцыяваць правядзенне бестэрміновай кампаніі па прымусу ўладаў да ўнясення змяненняў у адміністрацыйны кодэкс з мэтай узмацнення жорсткасці адказнасці за парушэнне гендэрнай роўнасці.
Удзельнікі форуму ў якасці прыкладу прыводзілі фразы, што нярэдка сустракаюцца ў рэкламных аб'явах, накшталт «патрабуецца жанчына», «толькі мужчына», якія нярэдка можна знайсці ў дзяржаўных СМІ Беларусі. У дэмакратычнай жа Літве, як праінфармаваў актывіст «Нашага дома» Мікалай Петрушэнка, за такое пагражае штраф, эквівалентны памеру 4 сярэдніх заробкаў у Беларусі. Менавіта такую практыку валанцёры «Нашага дома» лічаць магчымай пераняць і ў нашай краіне.