Упаўнаважаны па правах чалавека ўраду Нямеччыны патрабуе вызваленьня Бяляцкага
https://spring96.org./be/news/47669
2011
2011-11-24T16:52:57+0300
2011-11-24T16:52:57+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Упаўнаважаны па правах чалавека ўраду Нямеччыны Маркус Ленінг патрабуе вызваленьня беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага.
"Я рэзка асуджаю вырак, вынесены Алесю Бяляцкаму, і патрабую яго
неадкладнага вызваленьня, — адзначае Ленінг у сваёй заяве. — Няцяжка
здагадацца, што такім чынам беларускія ўлады, прыбягаючы да надуманага
крымінальнага абвінавачаньня, спрабуюць прымусіць маўчаць актыўнага
праваабаронцу. Гэта — нізкі, нічым не апраўданы ўчынак".
Ленінг падкрэсьліў, што таксама патрабуе вызваленьня і рэабілітацыі ўсіх
палітзьняволеных у Беларусі і спыненьня рэпрэсіяў у адносінах да
апазыцыйных няўрадавых арганізацый і іх актывістаў.