viasna on patreon

Амбасадар Беларусі ў Польшчы Павал Латушка быў выкліканы ў польскае МЗС па прычыне неўпушчэньня на тэрыторыю Беларусі старшыні таварыства Wsplnota Polska прафэсара Анджэя Стэльмахоўскага

2006 2006-07-11T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра гэта "Польскаму радыё" паведаміў прэс-сакратар МЗС Анджэй Садась.
Сакратар аднак не паведаміў пра падрабязнасьці гутаркі ў міністэрстве. Ён падкрэсьліў толькі, што асаблівае абурэньне выклікае трактаваньне заслужанага прадстаўніка польскага палітычнага жыцьця. Садась адзначыў, што прафэсар Стэльмахоўскі атрымаў уязную візу ў Беларусь, але на мяжы яе анулявалі і растлумачылі гэта паяўленьнем нейкіх новых, бліжэй неакрэсьленых акалічнасьцяў.
А. Стэльмахоўскі ехаў у Беларусь, каб узяць удзел у адзначэньні ўгодкаў апэрацыі "Вострая брама" - гэта значыць, вызваленьня Вільні Арміяй Краёвай у 1944г.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства