viasna on patreon

Відэапасланне на знак салідарнасці ад Хадзіжы Шэрыф Алесю Бяляцкаму

2011 2011-11-25T15:46:51+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/khadija_cherif_fidh.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Генеральны сакратар FIDH Хаджыя Шэрыф – адна з вядомейшых туніскіх праваабаронцаў

Генеральны сакратар FIDH Хаджыя Шэрыф – адна з вядомейшых туніскіх праваабаронцаў

Відэапасланне Генеральнага сакратара Міжнароднай Федэрацыі за правы чалавека Хадзіжы Шэрыф апублікавана на сайце, створаным у падтрымку віцэ-прэзідэнта арганізацыі Алеся Бяляцкага.

“FIDH знаходзіцца ў стане падвышанай мабілізацыі па справе Алеся. Мы ўсе вельмі турбуемся за нашага віцэ-прэзідэнта, несправядліва затрыманага ў драматычных умовах. Паклёпніцкая кампанія, разгорнутая супраць яго, толькі ўскладняе сітуацыю. Суд ідзе вельмі дрэнна, і мы ўсе, як прадстаўнікі міжнароднага камітэта FIDH, салідарныя з Алесем і пойдзем да канца, каб дамагчыся яго вызвалення. Гэта абуральны выпадак беззаконня, і мы зробім усё, каб Алесь быў вызвалены як мага хутчэй”, заявіла спн. Шэрыф.

Відэапасланне на знак салідарнасці ад Хадзіжы Шэрыф Алесю Бяляцкаму

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства