Прысуд праваабаронцу Алесю Бяляцкаму - сумны дзень для абароны правоў чалавека ва ўсім свеце
Прэс-рэліз - Абсерваторыя
Парыж-Жэнева, 24 лістапада 2011 г.
Абсерваторыя па абароне правоў праваабаронцаў, сумесная праграма
Міжнароднай Федэрацыі за правы чалавека (FIDH) і Сусветнай арганізацыі
супраць катаванняў (OMCT), асуджае прысуд да турэмнага зняволення
Алеся Бяляцкага, віцэ-прэзідэнта FIDH і прэзідэнта
праваабарончага цэнтра «Вясна», і выкрывае гэтае рашэнне як спробу прымусіць
замаўчаць грамадзянскую супольнасць Беларусі.
Першамайскі раённы суд Менска асудзіў праваабаронцу Алеся Бяляцкага да чатырох з паловай гадоў калоніі ўзмоцненага
рэжыму, канфіскацыі маёмасці і штрафу за «ўтойванне даходаў у асабліва буйным
памеры ў выкананні раней заключаных дамоўленасцей» па артыкуле 243, ч. 2 Крымінальнага
кодэкса. Назіранне за судовым працэсам вяла дэлегацыя Абсерваторыі.
Абсерваторыя лічыць, што суд і затрыманне сп. Алеся Бяляцкага, які знаходзіцца
з 4 жніўня 2011 года ў менскім СІЗА № 1, з'яўляюцца пераследам юрыдычнага
характару праваабаронцы за вядзенне ім законнай праваабарончай дзейнасці, якая
абараняецца міжнароднымі праваабарончымі нарматывамі. Крымінальная справа была
сфабрыкаваная, каб запалохаць грамадзянскую супольнасць Беларусі і прымусіць
яго замаўчаць. Гэта адбываецца на фоне рэпрэсій, якія распачаліся пасля выбараў
супраць усіх нязгодных з рэжымам.
“У Беларусі праваабарончым арганізацыям,
якія займаюцца незалежным маніторынгам сітуацыі з правамі чалавека, у тым ліку
праваабарончаму цэнтру “Вясна”, якому пастаянна адмаўляецца ў праве на існаванне
і нармальнае функцыянаванне. Беларускія законы і тое, як яны выконваюцца на
практыцы уладамі, з'яўляюцца грубым парушэннем міжнародных праваабарончых стандартаў,
ратыфікаваных Беларуссю", заяўляе Суэр
Белхасен, прэзідэнт FIDH. “Праваабарончыя
арганізацыі не могуць зарэгістравацца, а артыкул 193.1 Крымінальнага кодэкса
лічыць крымінальна караемай дзейнасць незарэгістраваных арганізацый. У гэтых
умовах, пасля закрыцця ў 2003 г., праваабарончы цэнтр “Вясна” мог працягнуць
існаваць, толькі адкрыўшы банкаўскі рахунак за мяжой”.
Асновай для пачатку крымінальнага пераследу стала інфармацыя, прадстаўленая
беларускім уладам міністэрствам юстыцыі Літвы і генеральным пракурорам Польшчы
датычна рахункаў, адкрытых сп. Бяляцкім у замежных банках для фінансавання
працы “Вясны”. Беларускія падатковыя службы не маюць рацыі, калі лічаць сродкі,
якія змяшчаюцца на рахунку сп. Бяляцкага, яго асабістым прыбыткам і
абвінавачваюць яго ва ўтойванні гэтых сродкаў. Грошы, якія пераводзяцца рознымі
арганізацыямі для фінансавання нармальнай праваабарончай дзейнасці, ні ў якай
меры не выкарыстоўваліся для асабістага ўзбагачэння, а для фінансавання
законнай дзейнасці праваабарончага цэнтра "Вясна", такой як
маніторынг выбараў і дапамога ахвярам палітычных рэпрэсій.
“Няма ніякага сумневу ў тым, што ўлады
ведалі, што гаворка не ідзе аб асабістых прыбытках. Гэта відаць з допыту сведак
па справе “Вясны”, заяўляе Джэральд
Стейброк, генеральны сакратар OMCT. “Прыкра,
што палітычны пераслед супраць аднаго з вядучых праваабаронцаў рэгіёну стаў
вынікам супрацоўніцтва паміж краінамі ЕС па выдачы важнай банкаўскай інфармацыі
ўладам Беларусі. Калі “Кіруючыя прынцыпы ЕС аб праваабаронцах” што-небудзь
значаць, то Еўрасаюзу неабходна неадкладна прыняць меры, каб у будучыні не
аказваць юрыдычнага садзейнічання ў выпадках, калі існуе рэальная рызыка для
праваабаронцаў".
Абсерваторыя сурова асуджае прысуд сп. Бяляцкаму і заклікае беларускія ўлады
неадкладна і безумоўна вызваліць яго, бо яго заключэнне незаконнае, гарантаваць
яго безумоўную фізічную і маральную цэласнасць і спыніць усе віды пераследу, у
тым ліку на юрыдычным узроўні, супраць праваабаронцаў у адпаведнасці з
Дэкларацыяй ААН аб праваабаронцах, Усеагульнай дэкларацыяй правоў чалавека і
міжнароднымі праваабарончымі нарматывамі, ратыфікаванымі Беларуссю.
За больш падрабязнай інфармацыяй звяртайцеся да:
FIDH: Карын Аппи / Артур Мане: +33 1 43 55 25 18
OMCT: Дэльфін Рекюло: +41 22 809 49 39