viasna on patreon

Затрыманы за ўдзел у акцыі, прымеркаванай да гадавіны зьнікненьня Зьмітра Завадзкага, сябра АГП Павал Язерскі ўтрымліваецца ў псіхіятрычным шпіталі Горадні

2006 2006-07-11T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

7 ліпеня ў Горадні быў затрыманы сябра Абяднанай грамадзянскай партыі  26-гадовы Павал Язерскі. У Ленінскім аддзяленьні міліцыі падчас допыту яму стала кепска - пачаўся прыступ астмы. Менавіта ў той час міліцыянты патрабавалі назваць імёны арганізатараў акцыі. На ўсе іхныя пытаньні Павал адказваў: "Ня памятаю". З райаддзелу на машыне хуткай дапамогі яго адвезьлі ў псіхіятрычны шпіталь, хаця на ўліку ён там не знаходзіўся.

Маці Паўла Язерскага Фелікса наведала сына ў Паўла ў шпіталі. Яна запыталася ў лекара, ці ёсьць падставы трымаць яго там, на што лекар адказаў, што не можа адразу проста так выпісаць: "Раз ён сюды патрапіў, то я да канца тыдня яго паназіраю, а потым выпішу".
І маці Паўла Язерскага, і ягоныя сябры з Абяднанай грамадзянскай партыі вырашылі пачакаць да канца тыдня, паведаміла прэс-служба АГП.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства