У Слоніме пададзена заяўка на пікет у падтрымку Алеся Бяляцкага
https://spring96.org./be/news/47766
2011
2011-11-25T20:15:00+0300
2011-11-25T20:15:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/prysud_bialiacki.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
На адным з апошніх пасяджэнняў згуртавання дэмакратычных сіл Слоніма, куды ўваходзяць лідэры дэмакратычных партый і кіраўнікі грамадскіх аб’яднанняў, быў катэгарычна асуджаны прысуд праваабаронцу Алесю Бяляцкаму.
А адзін са слонімскіх лідэраў згуртавання Іван Шэга падаў заяву ў Слонімскі райвыканкам на дазвол аб правядзенні 3 снежня пікета ў Слоніме ў падтрымку Алеся Бяляцкага і аб інфармаванні слонімцаў пра дзейнасць Праваабарончага цэнтра “Вясна”.