viasna on patreon

Заява ГА «БАЖ» з нагоды прысуду сябру арганізацыі Алесю Бяляцкаму

2011 2011-11-25T18:04:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/baj-logo.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Грамадскае аб’яднанне «Беларуская асацыяцыя журналістаў» выказвае рашучы пратэст супраць вынесенага прысуду сябру арганізацыі, правааборонцу Алесю Бяляцкаму.

24 лістапада 2011 года суд Першамайскага раёна г. Мінска прызнаў Алеся Бяляцкага вінаватым у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч.2 артыкула 243 Крымінальнага Кодэксу Рэспублікі Беларусь (ухіленне ад выплаты сум падаткаў у асабліва буйным памеры) і прыгаварыў яго да 4,5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці. Апроч гэтага, праваабаронца мусіць сплаціць дзяржаве 721 мільён стратаў і 36 мільёнаў судовых выдаткаў. У законную сілу прысуд пакуль не ўступіў.

Мы лічым прысуд у дачыненні да кіраўніка «Вясны» — адной з найбольш уплывовых у Беларусі праваабарончых арганізацый, закрытай уладамі ў 2003 годзе — палітычна матываваным.

Мы ўпэўненыя, што грашовыя ахвяраванні, якія паступалі на рахункі праваабаронца дзеля падтрымкі рэпрэсаваных беларусаў, не могуць лічыцца асабістым прыбыткам Алеся Бяляцкага.

ГА «БАЖ» заклікае беларускую судовую ўладу адмяніць абвінавачвальны прысуд ад 24 лістапада, пакуль пастанова суда Першамайскага раёна г. Мінска не ўступіла ў законную сілу.

ГА «БАЖ» патрабуе неадкладнага вызвалення Алеся Бяляцкага і выказвае салідарнасць і падтрымку яго калегам, сябрам і сям’і.

Заклікаем таксама грамадзян Рэспублікі Беларусь, замежных калег і партнёрскія арганізацыі падтрымаць гэты пратэст.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства