viasna on patreon

Заява Абсерваторыі адносна затрымання праваабаронцы Андрэя Палуды

2011 2011-11-28T16:49:05+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/absiervatoryjapaabaroniepravaabaroncau-logo.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў

Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў

Абсерваторыя па абароне правоў праваабаронцаў распаўсюдзіла тэрміновую заяву адносна затрымання 22 лістапада беларускімі памежнымі службамі праваабаронцы Андрэя Палуды, падчас якога былі канфіскаваны дзесяць асобнікаў сумеснага выдання ПЦ “Вясна” і БХК “Прэзідэнцкія выбары 2010: Вынікі незалежнага назірання”.

Абсерваторыя асуджае канфіскацыю як “яшчэ адно парушэнне свабоды выказвання думак і пагрозу пераследу любога незалежнага меркавання ў кантэксце гвалтоўных рэпрэсіяў у Беларусі”.

У сваім Звароце, адрасаваным беларускім уладам, Абсерваторыя заклікае “забяспечыць фізічную і псіхічную недатыкальнасць сп. Андрэя Палуды”, а таксама “спыніць усе віды пераследу – у тым ліку на судовым узроўні – супраць усіх беларускіх праваабаронцаў”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства