З гомельскіх удзельнікаў Народнага сходу дзяржава спаганяе амаль 4,5 мільёны рублёў
Агулам за адзін дзень судовых паседжанняў дзяржава спаганяе з удзельнікаў Народнага сходу ў Гомелі амаль 4,5 мільёна рублёў – на такую суму атрымалі штрафаў пяць жыхароў абласнога цэнтру (гэта 125 базавых велічыняў). Самы буйны штраф – 50 базавых велічыняў, ці 1 мільён 750 тысяч рублёў, атрымаў паводле судовага рашэння Дзмітрый Карашкоў.
Справу Карашкова 28 лістапада разгледзеў суддзя Чыгуначанага раёна Гомеля Яраслаў Парэмскі. Судовае паседжанне
доўжылася каля 10 хвілінаў. Малады чалавек не прызнаў сваю віну ў парушэнні
парадку правядзення масавага мерапрыемства і даводзіў суду, што Народны сход
праводзіўся ў адпаведнасці з законам аб мясцовых і рэспубліканскіх сходах.
Дарэчы, судзілі Дзмітрыя Карашкова за ўдзел у Народным сходзе 8 кастрычніка.
Таксама на яго склалі пратакол за ўдзел у Народным сходзе 12 лістапада. Але
пакуль другі пратакол не быў разгледжаны судом.
Сёння ж, 28 лістапада, штрафамі за Народны сход 8 кастрычніка былі пакараны Валер Хамутоўскі (5 базавых велічыняў), Ілля Міронаў (20 базавых велічыняў), Васіль Такарэнка (30 базавых велічыняў) і Ксенія Яраслаўцава (20 базавых велічыняў).