viasna on patreon

З матэрыялам пра беларускія сакавіцкія падзеі васемнаццацігадовая дзяўчына з Полацку Саша Ігнатоўская стала пераможцай у міжнародным конкурсе «Палітычная рэчаіснасьць»

2006 2006-07-17T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Полацкая школьніца Саша Ігнатоўская стала пераможцай у міжнародным конкурсе маладых журналістаў. Яе артыкул «25 сакавіка вачамі Надзеі, васемнаццацігадовай дзяўчыны з Полацку» нямецка-беларускае журы прызнала лепшым па тэме «Грамадзянская супольнасьць», паведаміла "Наша Ніва".
Нямецкая асацыяцыя Junge Presse Berlin (JPB) сумесна з Deutsch-Belarussische Gesellschaft зьяўлялася арганізатарам конкурсу маладых журналістаў ва ўзросьце ад 17 да 27 год з Беларусі і Нямеччыны «Палітычная рэчаіснасьць». Удзельнікам конкурсу прапаноўвалася напісаць артыкул на адную з тэмаў: «Выбары», «Грамадзянская супольнасьць», «Роля палітыкі ў грамадстве».
Па выніках конкурсу кампетэнтнае журы назвала імёны 12 пераможцаў (па 6 чалавек зь Беларусі і Нямеччыны), якія будуць мець магчымасьць наведаць абедзьве краіны, а таксама пазнаёміцца з асаблівасьцямі мэдыя-рынку, прынцыпамі працы СМІ ў Беларусі і Нямеччыне.
"Для мяне гэта была прыемная нечаканасьць, падарунак пасьля выпускных іспытаў,  сказала адна з пераможцаў.  Журналістыкай я займаюся ўжо некалькі год, у гарадской газеце друкаваліся мае артыкулы. Пра падзеі 25 сакавіка я напісала па замове сяброў, якія працуюць над сайтам www.dinfo.5km.org для беларускай моладзі, і не чакала такой высокай адзнакі. Я зьбіраюся стаць прафесійнай журналісткай і лічу, што журналіст, каб напісаць добры матэрыял, павінен быць у цэнтры падзеяў".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства