viasna on patreon

Пра чыноўніцкія бар'еры

2011 2011-11-29T18:08:23+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/chynouniki.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пытанне пра сур'ёзныя складанасці ў працэсе рэгістрацыі, якія адчуваюць на сённяшні дзень апазіцыйныя партыі і іх аддзяленні, абмяркоўвалася на нядаўнім паседжанні кааліцыі дэмакратычных сілаў у Оршы.

Старшыня Аршанскага аддзялення АГП Станіслаў Храпавіцкі вырашыў паставіць на ўлік аддзяленне партыі па сваім хатнім адрасе. Пражывае ён у прыватным доме, і заканадаўства дазваляе рэгістраваць арганізацыі ў аднапавярховым блакіраваным жылым доме са згоды мясцовых уладаў.

Станіслаў Іванавіч атрымаў згоду аддзела архітэктуры, санітарных службаў, пажарнай інспекцыі і нават заручыўся дазволам суседзяў. Ні ў каго з іх пытанняў да рэгістрацыі аддзялення АГП у яго хаце не ўзнікла. Аднак Аршанскі гарвыканкам адмовіў у рэгістрацыі партыйнай ячэйкі, нічым не матывуючы сваё рашэнне.

Як растлумачылі самі чыноўнікі, паводле закона прадстаўнікі мясцовых органаў улады маюць права вырашаць падобныя пытанні па сваім меркаванні. Хочуць - зарэгіструюць арганізацыю, не хочуць - не зарэгіструюць.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства