viasna on patreon

За кастрычніцкі Народны сход будуць судзіць яшчэ і ў снежні

2011 2011-12-01T12:19:25+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/sieviaryniec_tacciana.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Таццяна Севярынец

Таццяна Севярынец

Распачаты 30 лістапада суд над віцебскімі актывісткамі Ірынай Яскевіч і Тацянай Севярынец працягнецца 6 снежня. Арганізатаркі Народнага сходу запатрабавалі ў сведкі супрацоўнікаў міліцыі і старшыню гарвыканкама.

Суддзя Кастрычніцкага райсуду Іна Грабоўская  выслухала Ірыну Яскевіч і Тацяну Севярынец, якія засведчылі, што праводзілі Народны сход жыхароў вуліцы Багдана Хмяльніцкага. Аднак заўважылі суддзі, што  гэтая імпрэза не рэгламентуецца законам пра масавыя вулічныя мерапрыемствы, хаця спадарыня Грабоўская настойліва перапытвала, ці быў сход “масавым”, “вулічным” і “мерапрыемствам”.

Арганізатарак імпрэзы вінавацяць у парушэнні артыкула 23.34 адміністратыўнага заканадаўства: супрацоўнікі міліцыі ў пратаколах напісалі менавіта пра вулічную акцыю, арганізаваную без дазволу мясцовых уладаў.

Таму актывісткі хадайнічалі, каб на нступнае паседжанне запрасілі старшыню гарвыканкаму, якога запрашалі на сход асабіста, а ён гэтае запрашэнне праігнараваў. А таксама супрацоўнікаў міліцыі, якіх на сходзе 8 кастрычніка было каля дзесятка, аднак ніводзін з іх не папярэдзіў прысутных пра парушэнне і не запатрабаваў разысціся.

Адміністратыўныя пратаколы на Ірыну Яскевіч і Тацяну Севярынец былі складзеныя толькі 26 кастрычніка, і тое іх давялося перарабіць – іх накіравалі на дапрацоўку, бо суддзя Іна Грабоўская не знайшла ў першапачатковым варыянце ніякіх доказаў здзейсненага правапарушэння. Цяпер суд разглядае “перапрацаваныя” пратаколы – ад 11 лістапада.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства