viasna on patreon

Наваполацк: Чатыры адмовы на правядзенне аднаго пікету

2011 2011-12-01T17:22:19+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/naftan-logo.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сябрам Беларускага незалежнага прафсаюза, рабочым ААТ «Нафтан», у чацвёрты раз адмовілі ў правядзенні пікету. Мэтай пікету было інфармаванне жыхароў Наваполацка пра адмову кіраўніцтва прадпрыемства заключыць калектыўны дагавор з Незалежным прафсаюзам.

Адміністрацыя падпісала калектыўны дагавор, над складаннем якога працавалі як прадстаўнікі прадзяржаўнага "Белхімпрафсаюза", так і сябры БНП. Аднак да падпісання былі дапушчаныя выключна сябры афіцыйнага прафсаюза. У складанні і падпісанні асобнай дамовы для сяброў БНП наймальнікам таксама было адмоўлена.

Актывісты Незалежнага прафсаюза лічаць, што чатыры адмовы ўладаў у правядзенні інфармацыйнага непалітычнага пікету нічым не абгрунтаваныя і прыводзяць толькі да нарастання напругі ў працоўных калектывах.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства