viasna on patreon

Судзяць намесьніка старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” Валянціна Стэфановіча

2011 2011-12-02T12:59:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/stefanovich-2010.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Валянцін Стэфановіч

Валянцін Стэфановіч

У судзе Партызанскага раёна Менска (Дом правасуддзя) распачаўся судовы працэс па справе аб спагнаньні падаткаў з праваабаронцы Валянціна Стэфановіча. Пазоў накіраваны Інспекцыяй Міністэрства па падатках і зборах Партызанскага раёна. Суддзя – Вераніка Абрамовіч.

Гэты працэс павінен быў распачацца яшчэ 15 лістапада. Аднак па сямейных абставінах праваабаронца не мог патрапіць на працэс. Заяву аб пераносе даты судовага разгляду Валянцін Стэфановіч накіраваў у Партызанскі суд, які і перапрызначыў дату разгляду.

У сваю чаргу, скарга Валянціна Стэфановіча адносна вынесенага яму штрафу падатковай інспекцыяй Партызанскага раёна будзе разглядацца ў гэтым жа судзе ў 11:30.  Суддзя - Марыяна Валчкова.

Нагадаем, што Інспекцыя па падатках і зборах Партызанскага раёна  Менска 19 кастрычніка аштрафавала Стэфановіча на 4 мільёны 750 тысяч рублёў. Яго прызналі вынаватым паводле адміністрацыйнага артыкулу аб  нясплаце  падаткаў.

* * *

Перад пачаткам разгляду Валянцін Стэфановіч падаў скаргу на імя старшыні суду аб працэсуальных правапарушэннях пад час папярэдняга працэсу.

Прадстаўнік падатковай інспекцыі прадставіла суду хадайніцтва аб павелічэньні сумы зыску да 43 474 110 рублёў, з якіх падатак складае 31 515 540 рублёў, спачылаючыся на тое, што істотна падрасла пеня па нясплочанаму падатку.

Суддзя Абрамовіч не задаволіла хадайніцтва Стэфановіча аб пераносе судовага пасяджэньня да разгляду ягонай скаргі на дзеяньні падатковай інспекцыі у другім судзе, ппрызначаным на 11-30. Аднак абвесціла перапынак да 14-15.

14-15. Судовае паседжаньне па справе аб спагнаньні падаткаў з  Валянціна Стэфановіча аднавілася. Прадстаўнікі ІМПЗ Партызанскага раёна  агучылі палажэньні падатковага Кодэксу, паводле якіх Стэфановіч нібыта не сплаціў падаткі за 2009 год і 2010. Падаткавікі праверылі дэкларацыі Стэфановіча і зьвесткі адлітоўскага банку SEB і выявілі нясплату.

Прадстаўніца інспэкцыі завяіла, што Стэфановічу неаднаразова прапаноўвалася прадставіць дакумэнты аб тым,што  грошы перадаваліся перадаваліся іншым асобам. Аднак Стэфановіч адмовіўся. Таму, маўляў, інспэкцыя пацьвярджае свой пазоў.

14-44. Пачынае даваць тлумачэньні Валянцін Стэфановіч. Ён кажа, што акт яму сапраўды ўручалі але нічога не тлумачылі, што ён можа даць тлумачэньні і не прапаноўвалі гэтага. Прызнае, што ён як намесьнік старшыні праваабарончага цэнтру «Вясна» сапраўды заключаў дамовы з шэрагам прадстаўнікоў, каб атрымліваць сродкі для дапамогі ахвярам палітычных рэпрэсіяў. У адпаведнасьці з дамовамі ён атрымліваў і перадаваў гэтыя сродкі.

 Стэфановіч пытаецца: «Дзе можна знайсьці спасылку на тое, што я, нібыта, адмовіўся даваць дакумэнты?» Прадстаўніца пазоўніка кажа, што яму неаднаразова прапаноўвалася. Другая прадстаўніца падаткавай пацьвердзіла, што калі складалі акт праверкі, Стэфановічу прапаноўвалі прадставіць дакумэнты, але форма акту не прадугледжвае фіксаваньня, што была такая прапанова.

Судзьдзя пытаецца ў супрацоўніц падатковай, ці растлумачылі яны Стэфановічу ягонае права даць тлумачэньні пазьней? Тая паўтарае, што яму прапаноўвалі даць тлумачэньні і азнаёмілі з ягоным правам пазьней прадставіць дакумэнты. Супрацоўніцы падатковай настойваюць, што формай акту не прадугледжана, што трэба зафіксаваць саму прапанову.

Стэфановіч зьвярнуў увагу на тое, што дакумэнт зь Літвы адносна ягонага рахунку ня мае патрэбных рэквізытаў. Падаткавікі патлумачылі, што гэта пераклад. Высьвятляецца, што невядома, зь якіх крыніцаў прыходзілі грошы на рахунак Стэфановіча, гэта прызналі і падлічылі, што такіх крыніц было 3. "Для нас не мае значэньня, гэта фізычныя асобы ці юрыдычныя", – патлумачылі падаткавікі.

Высьветлілася, што арыгіналу дакумэнту з Літвы ў падаткавікоў няма. Яны спасылаюцца толькі на пераклад, які ім выдалі ў Гандлёвай палаце.

Стэфановіч цікавіцца, чаму яны правялі праверку?

Адказ: Паводле інфармацыі ад Міністэрства падаткаў і збораў.

Стэфановіч высьвятляе, ці правяралі яго за пэрыяд 2008 году? Прызналі, што не правяралі, але потым сказалі, што гэта трэба дадаткова высьвятляць.

Тлумачэньні падаткавікоў скончаныя.

14-55. Пасьля гэтага Стэфановіч хадайнічае, каб да матэрыялаў справы далучылі зьвесткі «Міжнароднай амністыі», што грошы не прызначаліся асабіста Стэфановічу, што праверка праводзілася і высьветліла, што грошы пайшлі на тыя мэты, які прадназначаліся. Такі ж дакумэнты ён мае і ад Дацкага інстытуту правоў чалавека. Стэфановіч просіць далучыць і ўзоры друкаванай прадукцыі на кампанію за скасаваньне сьмяротнага пакараньня, на якую ішлі грошы ад «Міжнароднай амністыі». Таксама просіць далучыць дакумэнт ад Міністэрства юстыцыі Літвы пра тое, што ранейшая інфармацыя пра рахункі Бяляцкага і Стэфановіча несапраўдная. Гэтыя дакумэнты завераныя афіцыйна. Суд задаволіў хадайніцтва і далучыў усе дакумэнты да справы.
Стэфановіч заявіў, што і раней выказваў такія тлумачэньні. Яшчэ дадаў, што ня мог прадставіць дакумэнты ў жніўні-верасьні, бо ня быў у Беларусі з-за крымінальнага перасьледу "Вясны" ў той пэрыяд. Потым ён вярнуўся і зараз можа прадставіць гэтыя дакумэнты. (Радыё Свабода).

У судзе бвешчаны перапынак да 14-15 16 сьнежня. Стэфановіч цытуе закон, паводле якога не абкладаюцца падаткамі грошы, атрыманыя для перадачы трэцім асобаў. У прадстаўнікоў падатковай пытаньняў да Стэфановіча няма. Але яны папрасілі час – 7 дзён, каб азнаёміцца з дакумэнтамі. (Радыё Свабода).

* * *

Другі суд пачаўся у 11-40 з разгляду скаргі Стэфановіча на Партызанскую падатковую інспэкцыю на прыцягненьне яго да адміністрацыйнай адказнасьці. Раней Стэфановіч скардзіўся на судзьдзю Марыяну Валчкову. Стэфановіч падаў хадайніцтва аб адкладзе гэтага разгляду, бо ён раней скардзіўся на судзьдзю Валчкову паводле яе парушэньняў пры першым паседжаньні разгляду гэтай скаргі. Судзьдзя Валчкова пайшла вырашаць хадайніцтва Стэфановіча.

Прыйшла суддзя і абвясьціла, што не задавальняе хадайніцтва Стэфановіча. Стэфановіч абвясьціў адвод судзьдзі. Тады Валчкова абвясціла перапынак да 12-45.

Судзьдзя Валчкова не задаволіла скаргу Валянціна Стэфановіча на рашэньне Інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Партызанскага раёна Менска. Падаткавікі пастанавілі аштрафаваць праваабаронцу за нясплату падаткаў  на суму ў 4 мільёны 750 тысяч рублёў.



Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства