Алеся Бяляцкага перавялі ў Жодзінскую турму №8
Праваабаронцу Алеся Бяляцкага, якога нібыта за нясплату падаткаў 24 лістапада асудзілі на чатыры з паловай гады калоніі ўзмоцненага рэжыму 1 сьнежня перавялі з Мінскага сьледчага ізалятара на Валадарцы ў СІЗА ў Жодзіна. Пра перавод выпадкова даведалася жонка праваабаронцы Наталля, якая сёньня наведала СІЗА, каб напісаць заяву на перадачу рэчаў.
Жодзінская турма вядомая больш жорсткім рэжымам, і горшымі ўмовамі ўтрыманьня
Тым часам, касацыйная скарга на прысуд суда Першамайскага раёна Менска праваабаронцу Алесю Бяляцкаму была накіраваная 29 лістапада ў Менскі гарадскі суд. Скарга пададзена адвакатам Бяляцкага Дзмітрыем Лаеўскім. Дата разгляду скаргі пакуль не прызначаная.
Напісаць праваабаронцу можна на адрас: 222160, Менская вобл., г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А, турма № 8, Беляцкаму А. В.