Сёньня ў Баранавічах прэвентыўна затрыманы Мікалай Агароднік, складзены адміністратыўны пратакол аб супраціве міліцыянтам
https://spring96.org./be/news/4801
2006
2006-07-17T10:00:00+0300
2006-07-17T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Як паведаміў ПЦ "Вясна" мясцовы праваабаронца Сяргей Гоўша, у 12 гадзінаў дня 17 ліпеня каля гатэлю "Гарызонт" у Баранавічах быў затрыманы Мікалай Агароднік, які вяртаўся з адпачынку. На пытаньні міліцыянтаў ён адказаў на беларускай мове, за што яго адвялі ў пастарунак для высьвятленьня асобы, а там склалі пратакол нібыта за супраціў супрацоўнікам праваахоўных органаў. На сёньня было прызначана і судовае паседжаньне, але паколькі самі міліцыянты ў суд не зьявіліся, разгляд справы перанесены.
Сёньня ж Мікалай Агароднік накіраваў скаргу ў пракуратуру на дзеяньні супрацоўнікаў праваахоўных органаў, якія груба парушылі ягоныя правы.