viasna on patreon

У Менску палююць на нацболаў (абноўлена)

2011 2011-12-06T15:10:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/lapsha-akcia.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фота БелаПАН

Фота БелаПАН

Раніцай 6 сьнежня супрацоўнікі міліцыі пачалі шукаць маладых людзей, якія маглі б быць датычныя да акцыі каля будынку Белтэлерадыёкампаніі 3 сьнежня. Прынамсі, дакладна вядома, што дома затрыманы Уладзіслаў Лобаў, якога адвезлі ў Першамайскі РУУС. Пасьля складаньня пратакола па арт. 17.1 КаАП РБ ("Дробнае хуліганства") непаўнагадовага Уладзіслава Лобава змог забраць з пастарунку айчым. Высвятляюцца прозвішчы іншых затрыманых.

Як паведамляе БелаПАН, каля 7 гадзіны супрацоўнікі міліцыі УУС Першамайскага раёна Мінска прыйшлі ў кватэру аднаго з лідараў аргкамітэта Яўгена Контуша. «Яго забралі ў аддзел міліцыі Першамайскага раёна. Па якіх прычынах, пакуль невядома», — сказаў прадстаўнік аргкамітэта па стварэнні нацыянал-бальшавіцкай партыі Дзмітрый Сіняк. Стала вядома, што на Яўгена Контуша таксама склалі пратакол па арт. 17.1 КаАП РБ. Суд Першамайскага раёна Менска разглядае ягоную справу. Паседжаньне было перанесена на 14 гадзін 8 сьнежня. Судздіць Яўгена Контуша будуць у будынку суда па адрасе: вул. Асьтрашыцкая, 7. Суддзя - Юрый Гарбатоўскі.

Нагадаем, што раніцай 3 сьнежня маладыя людзі ад імя беларускіх нацыянал-бальшавікоў запэцкалі парадны ўваход Белтэлерадыёкампаніі, размешчаны на вуліцы Макаёнка ў Мінску макаронамі і раскідалі ўлёткі.

Ва ўлётках нагадваецца, што «найпершая задача журналіста — гарантаваць людзям атрыманьне праўдзівай і дакладнай інфармацыі з дапамогай сумленьнага асвятленьня аб’ектыўнай рэальнасці” і ўтрымліваецца заклік: 

“Але хопіць! Ешце самі сваю локшыну, мы хочам атрымліваць праўдзівую і сумленную інфармацыю пра аб’ектыўную рэальнасьць!”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства