Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя
https://spring96.org./be/news/48052
2011
2011-12-06T15:01:20+0300
2011-12-06T15:01:20+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/zastaukaludzmizvacca.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Кожны аўторак у 15:05 ў эфіры незалежнай радыёстанцыі “Радыё Рацыя” - праграма “Людзьмі звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі. Праграма складаецца з рубрык “Хроніка пераследу”, "Падзея тыдня", “Асоба. Дзяржава. Грамадства” ды “Праваабарончы каляндар”.
У гэтым выпуску:
Найбольш гучныя факты парушэнняў правоў чалавека за мінулы тыдзень - у “Хроніцы пераследу”.
У “Падзеі тыдня” - рэакцыя грамадскасьці і праваабарончай супольнасьці на сьмяротны вырак Уладзіславу Кавалёву і Дзьмітрыю Канавалаву.
У “Праваабарончым календары” – Дзень правоў чалавека, які сьвяткуюць ва ўсім сьвеце 10 сьнежня.
У музычных паўзах – Віктар Шалкевіч з легендарнымі творам з альбому "Правінцыя".