viasna on patreon

Галадоўніца зь Берасьця некалькі разоў губляла прытомнасьць

2006 2006-07-19T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Чатырнаццаты дзень у Берасьці галадаюць уладальнікі й кіроўцы маршрутных таксі.
Адна з галадоўніц, берасьцейская прадпрымальніца Любоў Разановіч ужо некалькі разоў траціла прытомнасьць. "У мяне адымаліся ногі і гублялася мова",  адзначыла для радыё "Свабода" прадпрымальніца.  "Гэта можа паўтарыцца ў любы момант, бо я і цяпер сябе кепска адчуваю, аднак я не зьбіраюся выклікаць хуткую дапамогу, бо лічу, што мы нічога дзяржаве не павінны". Спадарыня Разановіч  інвалід 2-й групы. Яна кажа, што нават, калі яе сілай прывязуць у шпіталь, яна адмовіцца ад усіх працэдураў.

У галадоўцы, якая пачалася 5 ліпеня, удзельнічаюць 13 чалавек  яны пратэстуюць супраць спагнаньня рэспубліканскага збору за выкарыстаньне транспартных сродкаў у прадпрымальніцкай дзейнасьці з уладальнікаў аўтамабіляў, увезеных у Беларусь да 2004 году.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства