viasna on patreon

Суд над беларусам Юрасём Іванюковічам перанесены на 17 жніўня

2006 2006-07-21T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Разгляд справы Юрася Іванюковіча перанесены на 17 жніўня. Грамадзяніна Беларусі абвінавачваюць 'у вандалізме' альбо 'апаганьванні будынкаў ці іншых збудаваньняў'. 9 траўня ён напісаў маркерам на шыльдзе беларускай амбасады ў расейскай сталіцы 'Жыве Беларусь!' і 'БТ ілжэ!'.

«Суд быў перанесены на 17 жніўня. У сувязі з тым, што не прыйшоў перакладчык. Суд не можа знайсці афіцыйнага перакладчыка з беларускай мовы. Бачыце, якая праблема ў Расіі з перакладчыкам з мовы суседняй краіны. Гэта прэцэдэнтная справа, таму што, наколькі я ведаю, першы раз у Расіі суд прызнаў, што неабходны перакладчык з беларускай мовы. Раней лічылася, што ледзьве няма такой мовы і перакладчык беларусам непатрэбны. Паўстае пытаньне, якім чынам яго судзілі, як адбывалася сьледства без перакладчыка, дапусьціўшы масу памылак, нават у тэксьце абвінаваўчага заключэньня. Ужо не гаворачы пра тое, што лозунг «Жыве Беларусь!» яны пераклалі як «Живёт Беларусь!». Дзе яна жыве і з кім  незразумела. Такім чынам пытаньне аб тым, ці нанесеныя страты будынку беларускай амбасады, які знаходзіцца ва ўласнасьці суверэннай краіны  Беларусі, маглі вырашыць, не запрашаючы ніводнага прадстаўніка амбасады. Нібыта гэта будынак нейкай дзяржаўнай навуковай установы альбо канторы ў Расеі. Падсумоўваючы, можна зазначыць, што прызналі беларускую мову як замежную, і як афіцыйную, носьбіту якой, як любому замежніку, патрабуецца перакладчык», -- распавёў "Еўрапейскаму радыё" адвакат Станіслаў Маркелаў.

'Даведвальнік, сьледчы, потым судзьдзя, пракуроры яны ўсе ад пачатку ставяцца да мяне, як да нейкага злачынцы. Быццам я помнік зруйнаваў ці пашкодзіў неяк. За надпіс на шыльдзе амбасады 'Жыве Беларусь!'. Спачатку яны хацелі мне дробнае хуліганства пісаць  адміністрацыйнае правапарушэньне, але ж потым ім пры мне патэлефанавалі з пракуратуры і сказалі крымінальную справу ўзбуджаць. Мабыць, з амбасады нехта патэлефанаваў 'наверх'. Пагражае мне ці штраф (ён занадта вялікі будзе), ці да трох месяцаў арышту', -- расказаў Юрась Іванюкевіч "Еўрапейскаму радыё".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства